РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паўказка
Захацеў Паўдзед
Аб'ехаць Злыбяду.
Запрог Паўгнядога
У паўкалёсы-паўсані,
На адну нагу абуў паўлапця,
На другую – паўатопка,
Узяў паўторбы лусты
(Паўакрайца хлеба,
Паўжмені солі,
Паўцыбуліны,
Паўкапшука мультану).
Але з паўдарогі вярнуўся.
Гаворыць паўжартам:
– Аб'ехаў бы Злыбяду,
Каб меў Гнядога,
Калёсы ці сані,
Хадакі ці лапці,
Кажушок
I поўную торбу лусты.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.