РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хата з краю
Мая хата – з краю.
Таму ў яе першую грукаюць
Вятры, зьбіўшыся з дарогі,
Хмары сьнежныя і дажджлівыя,
Птушкі пералётныя,
Сакавікі і лістапады,
Кірмашовыя дні,
Працавітыя будні,
Змораныя падарожнікі...
 
Мая хата – з краю.
I ў таго, хто жыве ў ёй,
Усе дні – клапатлівыя,
Усе ночы – бяссонныя,
Усе лавы – занятыя,
I ніколі не гуляюць,
Ні хвіліны не сьвяткуюць
Ні печ, ні качарэжнік,
Ні міскі, ні лыжкі,
Ні конаўкі, ні цымбалы.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.