РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ў бездарожжа для тых, каму шчасьціць,
Дагарае ўначы маё сэрца...
 
Ты дала мне імгненнае шчасьце,
Я табе даў за гэта – бясьсьмерце.
 
І калі ты падзякаю, болем
Азарыла мне прорвы сусьвету,
Я сказаў:
                  «Больш, напэўна, ніколі
Мы на сьвеце ня ўбачымся гэтым».
І табе – хай нас людзі рассудзяць –
Я зайздроснай аддзякую доляй:
Ты – ніколі – мяне не забудзеш,
Ты мяне не пабачыш – ніколі.
 
Ў ноч самоты, і ў цемры магілы
Будзе смага адна тваёй доляй:
Ты забыць мяне будзеш ня ў сілах,
І са мною... ніколі.
                                          Ніколі.
 
8.VII.1982. 19.10.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.