РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Золак
Ён не прыехаў,
Бо ня меў ні калёс, ні каня;
Ён не прыйшоў,
Бо раса не абіта да дня;
Не прыляцеў,
Бо ня чуць было посьвісту крыл;
Не прыпоўз,
Бо ня ўзьняў на аселішчах пыл;
Не прыплыў,
Бо ня бачылі ўзмаху вясла, –
Значыць,
Ты яго ў косах сваіх прынясла,
Прынясла яго ў вуснах
Праз зорны дождж
У купальскую ноч.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.