РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усе песьні, апроч расстайных, сірочых, –
Жаданыя;
Усе чаркі, апроч налітых прымусам, –
Лёгкія;
Усе ночы, апроч самотных, бяздомных, –
Кароткія;
Усе рэкі, апроч тых, што плывуць на чужыне, –
Гаючыя;
Усе дарогі, апроч тых, што вядуць на пагост, –
Бясконцыя.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.