РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне здалося, што ты мяне аклікнула.
Але гэта быў толькі голас ветру,
Ня голас ветру – а спалоханай птушкі,
Ня спуджанай птушкі – а соннай галінкі,
Ня соннай галінкі – а кроплі расы,
Ня кроплі расы – а далёкага рэха...
 
Але я ўсё роўна штодзень
Іду міма вокан тваіх,
Каб яго яшчэ раз пачуць.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.