Я толькі частку невялічкую Змог прасьпяваць Таго, што расказалі мне Вятры, Дарогі, Валуны і рэкі, Лясы і зоры; Я толькі частку невялічкую Змог перадаць, Што гаварылі вочы, Вусны, Рукі, Людзей, зь якімі жыў і сустракаўся. Таму пад песьнямі маімі На першым мейсцы Подпісы іх стаўце.
1968
|
|