РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прылёгшы пад ядлоўцам
Прылёгшы пад ядлоўцам,
Схаваўшы галаву пад мухаморам,
А ногі – ў дзеразе,
А рукі працягнуўшы
Паміж карэньня сосен,
Я зьліўся з мохам,
Зь верасам, зь ігліцай,
Што на'т лясныя жыхары
Ня бачылі мяне.
I я пачуць змог
Казкі пра людзей,
Якія яны
Дзецям сваім баюць,
Пачуць, што чалавек –
Ім родная істота,
Але, ім здрадзіўшы калісьці,
Ня любіць прызнавацца
Ў гэтым.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.