РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Трэба заўсёды узводзіць масты
З надзей,
Летуценьняў
I песень.
 
Бо я калісьці
Перадаверыў быў
Жалезу, камню, дрэву.
 
I калі вярнуцца спрабаваў
Па маладосьць,
Пакінутую недзе
На скрыпучых мажарах,
На бацькоўскай прызьбе,
На барознах ральлі, –
Усе масты былі зьнішчаны
Сякерамі марозаў,
Капытамі дажджоў,
Калёсамі грому,
Агнём.
 
1968
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.