РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над полем месяц двухрогі,
А мне ў цішыні палявой
Адна пралягла дарога:
Да вокан любай маёй.
Яна кахае другога,
І як ні падай да ног
Убранага кветкамі Бога, –
Ён не ўратуе, Бог.
Сьвяшчэннікі ўсёй паднябёснай
Каханьня ня вымаляць мне.
А суцешаць хіба што сосны
І роднага неба сьвінец.
Каб глядзеў я ў вочы іконе,
Як у вочы лепшай зь дзяўчын, –
Узялі б мяне ў Божае лона,
Ўзьвялі ў апостальскі чын.
Каб бегаў я ў Божую хату
Так, як пад хату тваю, –
Мяне б сэрафімы крылатыя
Жывым пасялілі ў раю.
 
1984
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.