РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Самыя незабыўныя сны
Мне сьніліся пад страхой
Тваіх шорсткіх далоняў.
(Даруй за такі сецэсійны
Пачатак прызнаньня.)
 
Твае вусны былі
На ўсе раны
Гаючымі лісьцямі,
Хоць часамі вяртаўся да іх я
Ня варты спагады.
(Даруй мне і гэты грэх,
Як даравала ранейшыя.)
 
Ніводзін касьцёр так мяне
Не вяртаў да жыцьця,
Як цяпло тваёй песьні,
Ля якога заўжды
Грэю зьмерзлыя рукі свае.
(Даруй, што сваім бесталковым жыцьцём
Гэтак часта цябе непакою.)
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.