РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Канюшына
Цэлы тыдзень
Пчолы з чмялямі
Падпальвалі суквецьце канюшыны.
I вось яно ўспыхнула
I разгарэлася так,
Што аж трэба было
Бегчы з косамі, з граблямі,
Каб агонь часам не перакінуўся
На сялібы.
 
Цяпер вечарамі,
Покуль полымя гэта зьвязём,
Копы тлеюць вячэрняй зарой,
Цепляцца сьветлякамі,
Стракочуць конікамі,
Зьвіняць дзявочым сьмехам,
Які ўначы,
Быццам зьнічку,
Нялёгка знайсьці
У гэтай п'янай, як сон,
Небясьпечнай, як порах сухі,
Канюшыне.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.