РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьні народа
Песьні птушак,
Якія ў вырай лятуць,
Хмарамі робяцца;
Песьні каляін
Зарастаюць травой,
Робяцца валунамі;
Песьні агню,
Сустрэўшыся зь ветрам,
Попелам робяцца...
Толькі песьні народа
Застаюцца ў зямлі – зернем жыта,
У памяці – сьлязамі радасьці,
У сэрцы – весьнім сонцам.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.