РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Саракі
Гоман і галашэньне,
Шум і звон апантаны
Зь пеўнямі разбудзілі
Мяне неспадзявана.
 
I хоць часу яшчэ, знаць,
Шмат было да відна,
На дварышчы адразу
Здагадаўся: вясна!
 
– Што ж ты цешысься гэтак,
Сьлёзна жалішся рэху?
– Ты ня вер, – адказала, –
Майму плачу і сьмеху...
 
Сапраўды, з кожнай лужыны
Сёньня, на саракі,
То марозіць і сьцюжыць,
То п'юць сонца шпакі.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.