РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Куды адплываюць аблокі ў задуме, зьнямозе?
Куды адлятаюць, курлыкаючы, журавы?
Куды адыходзяць асеньнім гасьцінцам бярозы?
Калі я за імі падамся – мяне не заві.
 
Бо як я магу саўладаць з гэтай цягай вандроўнай,
Якою ў маленстве мяне надзялілі яны?
Ты лепш на дарогу біклагу вадою напоўні,
За браму правёўшы, усьмешкай сваёй асяні.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.