РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хто гэта знае
Хто гэта знае: чаму на чужыне
Вецер у вочы дзьме пылам заўсёды,
Песьня на вуснах, засьмяглая, стыне,
Неба глядзіць штармавой непагодай,
Час, аднастайны, брыдзе апастыла,
Кожная хата – з высокім парогам,
Квас – без жывучай усьпененай сілы,
Хлеб – без духмянага паху зямнога.
Хто гэта знае: чаму на чужыне
На'т падарожны кій гнецца ад стомы,
Камень – завадзіць на кожнай сьцяжыне
Жвір на пагосьце – цяжэйшы, як дома...
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.