РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У полі
Зьзяньнем лемяхоў,
У люстры якіх прыхарошваецца зямля,
Зялёным жарам руні верасьнёвай,
Ля якой так любяць грэцца шаракі,
Агнямі сьнежных зор,
Што ўпалі з паднябесься,
Вясновай талаю вадой,
Што бруіцца зь дзюбы жаўрука,
Вячэрняю зарой,
Зь якой куецца конікамі сонца,
Вятрамі,
Што калыскі хмар калышуць,
Песьнямі,
Якія абдымаюць плечы маладзіц,
Каб ад расы ня стылі,
Водарам
Адкаркаваных ахмялелымі чмялямі
Кветак –
Налівайцеся, каласы,
Каб радасна было чуць пошум ваш
I тым,
З чыіх далоняў прарасьлі вы,
I нам,
Хто кожны дзень
Вас асьвяжае потам!
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.