РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На камарыным вясельлі
На зьмярканьні – шум, гам, звон.
Гэта звоняць дуб, граб, клён.
Кветак весьніх – жар, бель, сінь,
Россып буйная расы.
А што за ўрачыстасьць – там?
Ці ня варта глянуць нам
На вясельле камара,
Покуль цепліцца зара?
Бо ў пацёмку не відаць,
Як хто будзе танцаваць
На лістоце траў і дрэў
Пад вясельны перапеў.
А найгорш – як ня ў свой рот
Перакуліш з чаркай мёд,
Або з дрэва ў нейкі лом
Зьляціш разам з камаром,
Аббіваючы бакі
Аб дубовыя сукі.
 
1969
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.