РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скажы
Скажы – калі заручыны?
Перацьвітае май.
Няўжо не надакучыла
Мне гаварыць: «Бывай!»
 
Няўжо другіх ня помніш ты
Больш ласкавейшых слоў?
Пазычыла б іх поўначчу
Ў надрэчных салаўёў,
 
У яблынек, квітнеючых
Пад перазвоны зор,
У цёплых ветраў, веючых
З далінаў, ніў і гор.
 
Гармонік неразлучны мой
Часьцей стаў сумаваць.
Скажы – калі заручыны,
Змагу на ім сыграць?
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.