РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стары певень
Жабруюць хаты. Штук дваццаць даўно,
Сорак восем сьляпых зьвіў бур’ян пятлёй,
І ўрэшце адзін павадыр: вакно,
А за ім жывое сьвятло.
 
Забітая кожная з хат, як труна,
Вёска вымерла. Ў ёй толькі хлюпам зьвярэць.
І жыве там бабулька адным-адна...
Котка. Певень. І пяць курэй.
 
Ноччу мулка. І шэпча яна ў невідно:
«Не пасьпее тройчы»... І вось у туман
Загарлае певень, што доўжыцца ноч.
І чакае. Адказу няма.
 
І сыноў, і суседзяў ёй трызьніцца крок,
Як жывы, неадчэпны падман...
Загарлае певень, што чэзьне змрок –
А хору ў адказ – няма.
 
Хто ў тайзе, хто ў стэпе. Свой гай парадзеў,
А калі ўрэшце прыйдзе драма,
Загарлае певень, што блізкі дзень –
І хоць бы хто падтрымаў.
 
Калі хвошча залева на ўвесь небакрай,
Калі сьпіць пад сьнягамі трава,
Гэты певень вартуе наш родны край.
А вы? Ці ня ганьба вам?
 
4.II.1984. 16.11.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.