РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Той, хто дрэвы садзіў,
Будзе весьнім іх цьветам;
Той, хто сеяў зярно,
Жытам закаласіцца;
Хто спагадай дзяліўся,
Ажыве ва ўспамінах;
Хто склаў песьню народу,
Яе рэхам уваскрэсьне.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.