 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выйшаў, каб паглядзець на вар'ятаў, Што ўсю ноч не давалі заснуць. У свае вузлаватыя пальцы сукоў Сьвішча дуб. Адгукаюцца шумам лістоў – Клён і гулам чырвоным – рабіна. Залатымі шарахаўкамі лісьце бяроз Над бясконцай дарогай зьвініць, I бразджыць кастаньетамі шышак сасна, I смыкамі галін вярба тне з-за пляча, I жалейкі чароту пад бубны дажджу Так заводзяць-пяюць, што аж сам не заўважыў, Як і я далучыўся да іх Урачыстых праводзінаў лета.
1970
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|