РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад сном
– Накрыйце мяне руньню! –
Просіць зямля.
– Накрыйце мяне зорным небам! –
Просіць вада.
– Накрыйце мяне імглой! –
Просіць лес.
– Накрыйце мяне цішынёй! –
Просіць дарога.
А я перад сном:
– Накрыйце роднай песьняй.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.