 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Апошні сьнег – нібы пісьмо, Што скомкана вятрамі З тваімі палахлівымі Паўночнымі сьлядамі. Таму так веснавой парой Да глыбіні кранае, Калі радкі пісьма твайго Ўсе жаўрукі чытаюць. Калі яго бяруць з сабой У далячынь патокі, Калі на ветразях зары Яго нясуць аблокі.
1970
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|