РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты помніш
Ты помніш, што было
Перад слатой апошняй?
Як перад гэтым лес
Гарэў агнём лістоты?
Як перад гэтым хлеб
Мы звозілі з палёў?
Як перад гэтым мы
Ў стагі скідалі сена?
Як перад гэтым з траў
Расу мы абівалі?
А перад гэтым, знаць,
Было стварэньне сьвету,
I ўпершыню пачуў я
Ад Бога і ад Зьмея,
Што ты завешся Евай.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.