РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Летні дождж
Ці будзе дождж, ці пройдзе стараной?
 
Хмара велізарнейшым карытам,
У якім цяпер палошча бліскавіцы
I гром-бугай сваю ўталяе смагу,
Насунулася на сенажаць.
 
Ці будзе дождж, ці пройдзе стараной?
 
Хаця б пасьпелі стог мы завяршыць,
Перахрысьціць яго бярозавымі віткамі.
Віхор рве з рук апошнія пласты,
З плеч – потныя кашулі,
З галоў – шапкі, хусткі.
 
Ці будзе дождж, ці пройдзе стараной?
 
Ён, можа, і не зачапіў бы нас,
Але буслы, што прыляцелі памагаць нам,
I кнігаўкі, што ў трысьнягох кружылі,
I ластаўкі, што над зямлёй снавалі,
Неасьцярожныя, прыселі на край хмары,
I тая, як карыта, пахіснуўшыся,
Накрыла ліўнем нас.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.