РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў ранак вясновы, і яблыня,
Як маці на памяць аб нечым
На хустачцы цёмна-зялёнай,
Завязвае вузялкі-яблыкі.
 
А восеньню, так, як і маці,
Ня можа ніяк успомніць,
Пра што хацела сказаць яна
Аблокам, птушкам і мне.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.