Туі, Іудзіна дрэва і пілы агаваў. Пала сьцежка жыцьця на апошні, сьмяротны парог І разьлілася ў тваю, як сьвятло, неўміручую славу, Сонцу якой пазайздросьцяць і космас, і людзі, і Бог. Весьняе неба ня ведае, плакаць надалей ці годзе. Гольлямі ўніз пацягнуўся праз хмары сонечны куст, Ў хатку, дзе згасла тваё беднае дваццацігоддзе, Ў хатку, дзе ўспыхнула сонцам любові твая Беларусь. Кажуць, разбураць цябе. Але хай сабе новая рана, Хай справядлівасьць яшчэ раз будзе стаптана ў жыцьці, – Гэты маленькі дамок праз вакно тваёй ночы астаньняй Будзе да скону зямнога ў вечнасьць нашчадкам сьвяціць.
1971
|
|