РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як восень усё адмяніла!
Неба глядзіць незнаёма,
Бяздомнымі птушкамі кружыць лістота,
Пранізьлівы вецер скуголіць ля весьніц,
Маўчаньнем набраклы, цямнее парог,
Матыль сьвятла б'ецца ў цянётах зьмярканьня.
 
Каб з твару ты ўсьмешкай ня сьцёрла
Настылыя, чорныя кроплі дажджу,
Хіба і цябе не пазнаў бы.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.