РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як я стаў паэтам
Адказ на шматлікія запіскі
Паходжу я з тых ваколіц,
Дзе, павітаўшыся, пытаюцца:
– Ці ёсьць новыя песьні?
 
Помню:
У кірмашовы дзень
Я ўстаўда пеўняў,
Каб пасьпець,
Калі мядзельскія крамнікі і рыбакі,
Крывіцкія гарбары і рымары,
Смаргонскія абараншчыкі і бортнікі,
Даўгінаўскія кавалі і чаканшчыкі,
Пастаўскія ганчары і забаўнікі,
Куранецкія бондары і рэзчыкі
Параскладаюць свой тавар.
 
Тут і набыў я,
За прададзеныя лапці і венікі,
Вялізнае рэшата.
I калі пачаў на ім –
Жменьку за жменькай –
Прасяваць нашу зямлю,
Убачыў на дне рэшата
Песьні.
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.