РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Табе далі звычайнае імя,
Не спадзеючыся, што ты будзеш
Прыгажэйшая за ўсіх,
Хто насіў яго некалі.
I таму кожны раз
Я прыдумваю табе іншае імя,
Бо ці ж можна адным абысьціся
Зімою і летам,
Ўдзень і ўначы,
Пры расстаньні і стрэчы з табой?
 
1970
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.