РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На рыбацтве
Пад лёгкімі ўздыхамі ветру рака
Пакрылася срэбнай лускою,
I скача пярсцёнак майго паплаўка,
I гнецца вудзільня дугою.
 
Няўжо залатую я рыбку злавіў,
Што ў казках зьяўлялася часта,
Якую ў маленстве ня раз я прасіў
Мне даць хоць рыбацкае шчасьце.
 
Ды шчасьце сарвалася зноўку з кручка,
Бо леска трымцець перастала.
I толькі плыве з-пад рачнога смыка
Напеў камарыны на хвалях.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.