РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што ж ты клічаш на вясельле?
Ці жартуеш, ці ня знаеш,
Што калі прыйду, дык буду
Не спускаць зь цябе пагляду,
Калі песьню хто зацягне,
Сьцяўшы зубы, прамаўчу я.
Калі ў танцы цябе стрэчу,
Дык ня выпушчу з абдымкаў.
Караваем пачастуеш –
Ён калом у горле стане.
А гарэлкі паднясеш мне –
Што ж, знай, вып'ю я за тое,
Каб твой вэлюм стаў, як ночка
Беспрасьветная такая,
У якой ты, заблудзіўшы,
Не знайшла б свайго каханка,
Не дайшла б да свайго ложка.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.