 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Усё пачалося зь іголкі, Што некалі маці купіла. Іголка патрэбна была ёй Мне зрэбную вышыць кашулю. Кашуля патрэбна была Прыкрыць мае плечы ў дарозе. Дарога патрэбна была Знайсьці сваё шчасьце на сьвеце. А шчасьце патрэбна было, Каб скласьці вясёлую песьню. А песьня патрэбна была, Каб болей ня плакала маці, Якую ужаліла ў палец іголка.
1971
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|