РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Наднёманскія сенажаці!
Трава высокая, як песьня жаўрука,
I мяккая, як летні сон,
I хмельная, як мёд вясельны.
 
Таму тут лёгка спатыкнуцца,
Зачапіўшыся за ўрочнік, за дрымотнік
Ці, як аднойчы мы з табою, –
За каханьне,
I да зары сьвітальнай загубіцца.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.