РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нада мною – неба, сонца.
А перада мною – далеч.
Я іду за роднай песьняй,
Як вандроўнік за кульбакай,
Як агонь – за сухавеем,
Як рака – за крыкам чаек,
Цень – за воблакам лятучым,
Рэха – за роскатам грому.
 
I няма ў вандроўцы гэтай
Ні прывалу, ні спачынку,
Покуль рэха не замоўкне,
Цень аблокаў не растае,
I рака ня спыніць бегу,
I агонь не ператлее,
I ня зморыцца кульбака.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.