РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Відаць, не пазнала б цябе я ніколі,
Калі б не аклікнуў мяне ты ў прысадах.
Сягоньня прысьніўся гром весьні над полем,
А гэта – заўжды на вялікую радасьць,
 
I я ўжо – ня тая, якой была ўчора.
Далёка зьмяркальнай зары да сьвітальнай...
У кожным спатканьні ёсьць радасьць і гора,
Ёсьць гора і радасьць у кожным спатканьні.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.