РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад чучалам зубра
Ён прыкінуўся толькі, нібы – нежывы.
На бясьпечнай адлегласьці моўчкі стаім.
Бо калі прачынаецца шум баравы
I да храп далятае пах сьвежай травы,–
Прабягаюць, здаецца, дрыготкі па ім
I ён кінецца ў бой з грозным рыкам сваім.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.