РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чытаючы Максіма Багдановіча
Часта, з трывогаю,
Разгортваю папялішча песень,
Бо ў столькіх не знаходзіў
Ніводнай іскры.
Але на вогнішчы тваім –
Хоць над ім безьліч прашумела
Лістападаў і дажджоў! –
Кладу свае далоні –
I адчуваю полымя жывое,
Угледзеўшыся – бачу яго водсьвет,
Прыпаўшы вуснамі –
Апальваю іх да болю.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.