РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У вечарэючай імгле
У вечарэючай імгле
Калышацца дрымучы лес
З выцьця, скуголеньня вятроў,
Сьляпых, узьвіхраных сьнягоў,
Бяссонных думак і трывог...
Чаму цябе я не ўсьцярог,
Каб ты ня йшла праз гэты лес
У вечарэючай імгле!
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.