РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На дрэве памяці
З кожным годам –
Багацейшы ўраджай.
Некаторыя сукі,
Каб не зламаліся,
Плячамі падпіраю.
Але яны ўсё гнуцца
Да зямлі і гнуцца.
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.