РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Тое, што бяссоньніца
Ня дасьць спакою мне,
Я гэта знаю, бо ўначы заўсёды
Мацьней у дзьверы памяці грукаюць
Дні перажытыя, сябры, зь якімі,
Не разьвітаўшыся, расстаўся,
Нявырашаныя, адкладзеныя справы,
Трывогі розныя, якіх з гадамі
Прыбывае...
                          Але чаму
I ты ня сьпіш сягоньня,
Дождж асеньні?
 
1972
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.