РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Што можа быць радасьней
Стрэчы ў краіне азёраў,
Як стрэчы зь пявучымі соснамі
Наднарачанскага бору,
Калі ад праменьняў зары
Яны, ўспыхнуўшы, сьвецяць,
Калі, як званы,
Іх калыша-разгушквае вецер,
А гул несьціханы,
А шум стогалосы лунае
I адклікаецца рэхам
Аж за небакраем.
 
1972
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.