РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На такавішчы цецеруковым
На такавішчы цецеруковым
Мінулагодні мох зелянее.
I журавіны агнём барвовым
Сярод праталінаў палымнеюць.
 
Пара б, крылатым, за стол вясельны.
Забалбаталіся госьці толькі,
Растанцаваліся, аж на ельнік
Іх пер'е з пухам ляціць вясёлкай.
 
На'т не зважаюць у час ігрышча,
Што, можа, ў лесе ня дрэмле ліха
I, непрыкметна, да такавішча
Паўзе-падкрадваецца ціха.
 
Пяюць, заплюшчыўшы свае вочы.
Пяюць, забыўшы пра журавіны.
Хаця б вясельля іх не сурочыць,
Хаця б на песьню іх гром ня рынуў!
 
1972
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.