РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усе мае блізкія
Сьвет пакідалі нялёгка,
Бо так у жыцьцё яны
Закараняліся, што на'т,
Аджыўшы свой век,
Не хацела душа пакідаць іх.
I толькі, калі на гарышчы
Страху прадзіралі,
Тады сіратлівай зязюляй
Яна адлятала
Ў свой вырай апошні –
За верасавішчы, за хмары.
А чым жа я лепшы ад іх,
Каб у лёсу вымальваць,
Прасіць сабе нейкай палёгкі.
 
1972
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.