 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выйду я, выйду З лубкай сваею I шнур вузенькі Густа абсею. Густа расьсею Збожжам зярністым Па гэтым полі Па камяністым. Мо’ блісьне доля Над маёй нівай I пагадліва, I урадліва. Агрэе ў холад, Скропе ў пагодзе, Буйна і спорна Шнур мой уродзе. Сажну увосень, Як будзе сьпелы, Хопіць мне хлеба На годзік цэлы.
[1905–1907]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|