 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі трэба была песьня – Ні ў чые ня грукаў дзьверы. Я яе знаходзіў дома, Як пад лаваю сякеру, Як у прыпечку – цяпельца, У сальніцы – жменю солі, На дрывотні – кій дарожны, Жаўрука – на родным полі. А калі зноў песьні буду Я патрэбны, добра знаю: Мяне знойдзе яна ў хаце Ў тым жа нарачанскім краі Ці за плугам, ці ў дарозе, Ці ў дуброве рана-рана, А ня знойдзе – хай пакліча. Я і з-пад кургана ўстану.
13.XI.1972.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|