РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нікому, як табе,
Столькі ня хлусілі.
Калі гаварылі, што ты – прыгожая,
А сьмяяліся з тваіх чорных,
                                                            парэпаных рук;
Калі гаварылі,
                                што ты – справядлівая,
А вінавацілі цябе ў паслужніцтве;
Калі гаварылі аб тваёй чуласьці,
А зьнеслаўлялі цябе за жорсткасьць;
Калі гаварылі аб тваёй сьціпласьці,
А ганьбілі цябе за распусту;
Калі кляліся табе ня здрадзіць,
А адмаўляліся ад цябе
Раней, як прасьпявалі тройчы пеўні.
I я хлусіў, калі заракаўся
З табой сустракацца
I на гэтым і тым сьвеце.
Бо зноў, як блудны сын,
Вяртаюся да цябе, паэзія.
 
20.I.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.