– Званалітнікі, скажыце, Ці вы зможаце званочак Выліць гэткі, які звоніць На канваліі вясной. Або гэткі, якім рана Будзіць жаваранак поле, Або гэткі, які грае Пад вясельнаю дугой, Або гэткі, што нас кліча Сваім голасам набатным, Або гэткі, што праводзіць На спачын жалобным днём? – Мы адліць усё патрапім, Апроч звону векавога, Таго звону, які ўсе мы Роднай моваю завём.
21.I.1973.
|
|