РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цябе не віню,
Што гарэзьлівая ты такая.
I на'т не кляну,
Каб мне паспачувала, бо знаю:
Маланка аднойчы, жартуючы,
Клён апаліла,
Вярнулася перапрасіць –
I дашчэнту скрышыла.
 
23.I.1973.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.